Як паведамляе выданьне, напярэдадні стала вядома, што ў кватэры Андрэя Маслоўскага сілавікі правялі ператрус. Пасьля гэтага зь ім правялі гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затым затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі былога карэспандэнта Tribuna.com Андрэя МаслоўскагаАндрэй Маслоўскі працаваў у рэдакцыі «Трыбуны» ад 2010 году, а сёлета ў ліпені звольніўся паводле пагадненьня бакоў.
Раней сілавікі затрымлівалі журналіста спартовага мэдыя Дзьмітрыя Руту, якога суд пакараў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за чырвона-белы шалік заўзатара, знойдзены ў ягоным аўтамабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля 15 сутак выйшаў на волю журналіст Дзьмітры Рута, якога пакаралі за шалік заўзятара. ФОТА, ВІДЭАСьледам схапілі журналіста і форварда футбольнага клюбу «Крумкачы» Аляксандра Івуліна, якога летась пакаралі штрафам за ўдзелл у акцыі пратэсту.
Спачатку ён адседзеў 30 сутак быццам за «забаронены сьцяг на вакне», а потым яго перавялі ў менскае СІЗА № 1, абвінаваціўшы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы беспарадкаў». Правабаронцы прызналі Аляксандра Івуліна палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту і футбалісту Аляксандру Івуліну яшчэ на месяц працягнулі тэрмін затрыманьняТаксама ў пачатку верасьня адбыўся ператрус у кватэры аднаго з кіраўнікоў спартовага парталу Максіма Беразінскага. Сам журналіст знаходзіцца за межамі Беларусі.