Журналіста «Медиазоны» Аляксандра Гарохава затрымалі першым, амаль адразу ж пасьля таго, як ён разгарнуў плякат «Свабодная журналістыка, а не вось гэта вось усё». Неўзабаве яго адпусьцілі, папярэдзіўшы аб магчымым штрафе.
Наступным на пікет выйшаў журналіст Радыё Свабода (прызнана расейскімі ўладамі «замежным агентам») Антон Сергіенка з плякатам «Будзе ласкавы дождж». Паліцыянты перапісалі яго дадзеныя і сфатаграфавалі пашпарт, але затрымліваць ня сталі. Пазьней затрыманьні аднавіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 7 супрацоўнікаў ФСБ — па справе Навальнага«Дождж» — тэлеканал, які раней вяшчаў у тэлеэфіры, а ў цяперашні час вядзе вяшчаньне праз інтэрнэт. У 2016 годзе тэлеканал падаў зьвесткі аб замежным фінансаваньні ў Раскамнагляд. У 2019 годзе інфармацыя зьявілася ў фінансавай справаздачнасьці самога каналу.
«Важныя гісторыі» — інтэрнэт-выданьне, зарэгістраванае ў Латвіі, якое спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях. Яго галоўны рэдактар Раман Анін у цяперашні час праходзіць як сьведка па справе аб парушэньні недатыкальнасьці прыватнага жыцьця з выкарыстаньнем службовага становішча.