Рэдактар сайту Naviny.by Павал Дабравольскі разам з партнэрамі купіў сядзібу Рудніцкіх, у якасьці прадаўца выступіў Перабродзкі сельвыканкам.
Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту, «новы ўласьнік аб’екту гісторыка-культурнай спадчыны абавязваецца выкарыстоўваць комплекс пад стварэньне аб’ектаў сацыяльнага, культурна-асьветніцкага прызначэньня або сэрвісу».
Згодна з умовамі продажу, уладальнік павінен «ажыцьцяўляць прадпрымальніцкую дзейнасьць з выкарыстаньнем набытай маёмасьці ня менш за адзін год». На рэканструкцыю выдзелены 4 гады.
Зямельны ўчастак плошчай 0,4561 га дадзены Мёрскім райвыканкамам у арэнду на 50 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вылазіш з закінутага касьцёла сярод ночы — містыка!» Маршруты выходнага дня ад фатографкі Ксеніі БягунДвухпавярховая сядзіба агульнай плошчай 773 кв. мэтры пабудавана ў 1820 годзе для судзьдзі Аляксандра Рудніцкага ў стылі клясыцызму. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні.
Актыўныя работы па аднаўленьні сядзібы плянуецца пачаць увесну 2022 году. Вакол сядзібы разаб’юць рэгулярнае намётавае мястэчка.
Раней вядомы пісьменьнік Андрусь Горват разам з сябрамі набыў і цяпер аднаўляе Нараўлянскі палац, таксама створаны ў стылі клясыцызму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як аўтар бэстсэлера «Радзіва Прудок» вяртае зь нябыту Нараўлянскі палац ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як заснавальнік «Мовы Нанова» Глеб Лабадзенка вяртае зь нябыту аўтэнтычны Менск