Пачаўся суд над Калесьнікавай і Знакам; затрымалі грамадазнаўцаў Мацкевіча і Вадаласкую. Найважнейшае за 4 жніўня

Максім Знак і Марыя Калесьнікава на судзе над імі, Менск, 4 жніўня 2021

Падзеі 4 жніўня

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над паплечнікамі Віктара Бабарыкі і сябрамі асноўнага складу Каардынацыйнай рады Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ў закрытым працэсе судзяць палітвязьняў Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака

Сёньня былі затрыманыя некалькі вядомых грамадазнаўцаў і грамадзкіх дзеячоў — Уладзімер Мацкевіч, Тацяна Вадалаская, Улад Вялічка, Юрась Меляшкевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі Ўладзімера Мацкевіча, Тацяну Вадаласкую, Улада Вялічку і Юрася Меляшкевіча. Чым яны вядомыя

Спартоўка Крысьціна Ціманоўская сёньня прыляцела з Токіё ў Вену, а пазьней — зь Вены ў Варшаву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціманоўская прыляцела ў Варшаву

4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд сёмай групе абвінавачаных ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 2,5 года ў калёніі. У Берасьці асудзілі яшчэ 12 чалавек у «карагоднай справе»

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 4 жніўня: 2 гады «хіміі» за абразу міліцыянта смайлікам

Найбольш важная роля ў арганізацыі пратэстаў у Беларусі належыць ЗША, заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ Беларусі бачыць у ЗША галоўнага арганізатара пратэстаў у краіне

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў Службе бясьпекі і Міністэрству ўнутраных справаў забясьпечыць безумоўную абарону беларускім палітычным уцекачам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі даручыў спэцслужбам Украіны забясьпечыць дадатковую абарону беларусам-уцекачам

На памежным пункце Радзівону Батуліну, намесьніку кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне», паведамілі пра забарону на ўезд ва Ўкраіну тэрмінам на 3 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьніку кіраўніка «Беларускага дому» ў Кіеве забаранілі вярнуцца ва Ўкраіну пасьля сьмерці Шышова

У літоўскім аддзяленьні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі заяўляюць, што апошні загад МУС Літвы не адпавядае шэрагу міжнародных законаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны Крыж Літвы заявіў пра небясьпеку для мігрантаў, якая можа чакаць іх па вяртаньні зь Літвы ў Беларусь

Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым»

Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы прапанаваў пашырыць санкцыі на транзыт беларускага калію