Памёр горадзенскі грамадзкі актывіст Мікалай Салянік

Мікола Салянік на ланцугу памяці ў Менску каля будынку КДБ, кастрычнік 2019 году

Салянік памёр у ноч з 23 на 24 ліпеня.

Падрабязнасьцяў сьмерці пакуль няма, блізкія абяцалі паведаміць пра іх пазьней, напісаў у фэйсбуку журналіст Руслан Кулевіч.

Мікалаю Саляніку было 66 гадоў, ён — член Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Інвалід ІІ групы па хваробе сэрца. Быў вядомы ў Горадні сваімі пэрформансамі.

Мікалая неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасьля затрыманьняў ён часта апынаўся ў шпіталі з гіпэртанічным крызам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інваліда, які хадзіў да будынку міліцыі ў Горадні падтрымаць Ціханоўскага, пакаралі штрафам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 64-м годзе памёр пісьменьнік і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў. У яго быў каранавірус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла Эльжбета Радзівіл, князёўна аднаго з самых буйных і ўплывовых магнацкіх родаў у ВКЛ