Зьняволеньне супрацоўнікаў «Нашай нівы», ператрусы па ўсёй краіне. Найважнейшае за 8 ліпеня

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч

Падзеі 8 ліпеня

Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня адбыліся ператрусы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох рэдактараў і бухгальтарку «Нашай Нівы» затрымалі на 72 гадзіны

Сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу журналістаў і ўдзельнікаў мітынгаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі

Каманда Tut.by запусьціла новае інтэрнэт-мэдыя пад назвай Zerkalo.io

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль вы з намі, мы будзем працягваць». Каманда Tut.by запусьціла новы сайт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заблякаваць Zerkalо ва ўладаў ужо не атрымаецца». Каманда Tut.by пра новы праект

Асноўны сайт Эўрарадыё— euroradio.fm — быў заблякаваны яшчэ ў 2020 годзе, цяпер улады абмежавалі і доступ да адрасу euroradio.pl

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да «люстэрка» сайту «Эўрарадыё»

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 12 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 12 новых палітычных вязьняў. Агулам ужо 546

У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед грамадзян за выказваньне палітычнай пазыцыі і пратэсты супраць уладаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 8 ліпеня: штраф за белыя аркушы, 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу намесьніка міністра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 8 ліпеня: затрыманьні ў Глыбокім, Гомлі, Докшыцах, Воршы і Сьветлагорску

Дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў 8 ліпеня прыняла рашэньне выключыць з калегіі Дзьмітрыя Лаеўскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адваката Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў.

Аляксандар Сьвярчынскі, кіраўнік Асацыяцыі футбалістаў Беларусі, выехаў зь краіны не праз аэрапорт, бо заўважыў за сабой «хвост»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Асацыяцыі футбалістаў Беларусі вымушана пакінуў краіну

На заводзе МАЗ гарэў склад гаруча-змазачных матэрыялаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буйны пажар на Менскім аўтамабільным заводзе

Літоўскі візавы цэнтар у Менску перастаў прымаць дакумэнты ад 8 ліпеня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Візавыя цэнтры Літвы і Эстоніі ў Беларусі прыпынілі прыём дакумэнтаў на візы

Колькасьць мігрантаў зь Беларусі ў Літву сёлета ўжо ў 18 разоў перавысіла паказьнікі мінулага году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўскай мяжы за суткі затрымалі яшчэ 72 чалавекі, 49 — на польскай

Сьпявачку Анжаліку Агурбаш, якая ў Беларусі абвінавачваецца паводле двух крымінальных артыкулаў і абвешчаная ў вышук, выклікалі ў пракуратуру Масквы ў справе экстрадыцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анжаліку Агурбаш дапыталі ў маскоўскай пракуратуры ў справе экстрадыцыі