Былы кіраўнік Віцебску, сыноў якога затрымлівалі падчас пратэстаў, стаў дырэктарам хімчысткі

Віцебская ратуша, архіўнае фота

Былы старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін стаў дырэктарам хімчысткі — ААТ «Абʼяднаньне „Лотас“», — паведамілі «Народныя навіны Віцебску».

Мяркуючы па запісах у рэестры, Заранкіна прызначылі на новую пасаду 1 красавіка, праз два месяцы пасьля звальненьня зь Віцебскага гарвыканкаму. Абʼяднаньне падпарадкоўваецца галоўнаму ўпраўленьню гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму.

Вадзім Заранкін быў кіраўніком Віцебскага гарвыканкаму роўна год. Раней ён узначальваў абласны Камітэт дзяржкантролю.

Вадзім Заранкін мае двух сыноў: Вадзімір і Філіп. Абодвух затрымлівалі ў Менску пасьля выбараў, Філіпа — у верасьні, Вадзіміра — у кастрычніку. Абодвух суд пакараў арыштам, хоць яны казалі, што ў пратэстах ня ўдзельнічалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын старшыні Віцебскага гарвыканкаму адседзеў 13 сутак за ўдзел у маршы пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі яшчэ аднаго сына кіраўніка Віцебску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сышоў з пасады кіраўнік Віцебску. Ягоных сыноў затрымлівалі падчас пратэстаў