Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузеп Бурэль перад пачаткам пасяджэньня заявіў: «Сёньня мы зацьвердзім пакет новых санкцый, які ўяўляе сабой больш шырокі пакет, каля 86 чалавек і суб’ектаў гаспадараньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс«Мы павінны падкруціць гайкі пасьля гэтай бяздушнай акцыі дзяржаўнага паветранага пірацтва», — сказаў журналістам міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг. «Мы хочам ударыць па зьвязаным зь дзяржавай эканамічным сэктары, па адказных асобах, а не па людзях у Беларусі, якія і так пакутуюць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі, якія могуць стаць штуршком для зьменаўМіністар замежных спраў Люксэмбургу Жан Асэльборн заявіў: «Мы павінны ясна паказаць, што сталінізму і дзяржаўнаму тэрору больш няма месца ў ХХІ стагодзьдзі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексін, Гуцэрыеў, Зайцаў, Цяцерын. Што за набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы падпалі пад санкцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу«Сёньня мы пацьвердзілі і прынялі рашэньне, што ў дачыненьні да Беларусі будуць прынятыя галіновыя санкцыі, якія моцна адаб’юцца на беларускай эканоміцы, — заявіў перад пасяджэньнем міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас. — Мы хочам вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту ў дачыненьні да пратэстоўцаў і апазыцыі і ўсеагульнага дыялёгу, які прывядзе да свабодных і сумленных выбараў».