На 3 гады «хатняй хіміі» асудзілі Аляксандра Савосьціна, якога прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала судзьдзя Алена Капцэвіч.
Як перадае Праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксандра Савосьціна асудзілі за тое, што летась 11 жніўня ён знаходзіўся на менскім праспэкце Пераможцаў і сваімі дзеяньнямі нібыта парушаў грамадзкі парадак, не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, парушыў працу «Менсктранса». Пазоў «Менсктранса» на 21 831 рубель вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасьць.
Савосцін адмовіўся даваць паказаньні, але падчас папярэдняга сьледзтва расказаў, што быў нязгодны з вынікамі выбараў, паводле якіх нібыта перамог Аляксандар Лукашэнка. Таму разам зь іншымі выйшаў на вуліцу. Зь яго боку не было гвалту, ён не атрымліваў грошы за ўдзел у акцыі, не блякаваў рух. А калі супрацоўнікі міліцыі пайшлі ў атаку, стаў у счэпку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукаюць, хто раскідаў вымазаныя фэкаліямі партрэты Лукашэнкі». Сталі вядомыя прычыны рэпрэсій у ЖабінцыУ справе няма сьведкаў, акрамя сілавікоў. Яны на паседжаньне не зьявіліся праз «занятасьць у сувязі з палітычнай сытуацыяй у краіне». Cярод матэрыялаў справы — фота счэпкі, у якой абвінавачаны пазнаў сябе, пратаколы ператрусаў, бел-чырвона-белы сьцяг, пісталет для трэніровак, зарадка, ноўтбук.
Бок абвінавачаньня падкрэсьліў, што Аляксандар Савосьцін прызнаў віну, папрасіў улічыць станоўчыя характарыстыкі абвінавачанага і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на 3 гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У судзе над пратэстоўцамі ў Берасьці расказалі, як сьледчыя прымушалі даваць паказаньніАбаронца, у сваю чаргу, аргумэнтавала, што артыкул, паводле якога абвінавачваецца Аляксандар Савосьцін, гучыць досыць сурова. Аднак, мяркуючы па матэрыялах справы, актыўных дзеяньняў не было. Таму прасіла прызначыць мінімальны тэрмін — ужо адбыты арышт. Аднак суд насустрач не пайшоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 15 чэрвеня: 3 месяцы арышту гарадзенцу, які выкінуў у сьметніцу дзяржаўны сьцяг, прысуд за наезд на сілавіка набыў моц