У суботу 29 траўня а 20-й гадзіне адбудзецца канцэрт памяці актывіста і палітвязьня Вітольда Ашурка.
На канцэрце выступяць
- Алесь Дзянісаў
- Андрэй Мельнікаў і Андрэй Сенажэнскі
- Сяргей Чарняк
- Зьміцер Вайцюшкевіч
- Лявон Вольскі
Арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, заявіў, што сабраныя грошы пойдуць на дапамогу сямʼі Вітольда Ашурка.
Палітвязень Вітольд Ашурак нечакана памёр у калёніі 21 траўня. Сваякам сказалі, што ў яго спынілася сэрца. Жонка Вітольда Ашурка сказала журналістам, што муж раней ніколі ня меў праблемаў з сэрцам.
Пазьней улады апублікавалі кадры са шклоўскай калёніі № 17, на якіх меркавана апошнія хвіліны жыцьця палітвязьня Вітольда Ашурка. Запіс выклікаў шматлікія пытаньні ў родных, сяброў, лекараў і былых палітвязьняў, якія знаёмыя з умовамі ўтрыманьня ў шклоўскай і падобных калёніях.
25 траўня сваякі Ашурка атрымалі ў Шклове цела памерлага. У Вітольда была забінтаваная галава ад макаўкі да носа.
У пасьведчаньні аб ягонай сьмерці пазначана, што прычына неўдакладненая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдны мясцовы лідэр». Чым вядомы актывіст Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта банальнае забойства». Што сваякі і сябры кажуць пра сьмерць Вітольда Ашурка. ВІДЭА