Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», у Менску ў судзе Савецкага раёну пачалі судзіць затрыманых каля Цнянскага вадасховішча раварыстаў. Учора ўвечары сама меней 14 чалавек зь іх на чатырох мікрааўтобусах павезьлі ў Савецкае РУУС Менску «для высвятленьня абставінаў». Да суду іх даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні і ператрусы 17 траўня: 15 сутак за кветкі ля Камароўкі, справа за заклік да помсты АМАПу за пабітых сёстраўЗатрыманыя — удзельнікі роварнага прабегу Toure de Tsna. Паведамляецца, што аднаго чалавека затрыманы за майку з надпісам «Анты-лукашэнка».
Суд пакараў Бахціяра Муратава 11 суткамі арышту, а Рамана Лапіча 12 суткамі
У ліку затрыманых Арцём Анцюх, Павал Бокшыц, Максім Ганін, Георгі Гашко, Ільля Загорнаў, Сяргей Зайкоўскі, Леанід Кузьміч, Уладзіслаў Кутас, Мацьвей Лазар, Юлія Нікіціна, Дзяніс Парамонаў, Канстанцін Сямёнаў, Дзяніс Рудкоўскі, Артур Чумак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Цнянскім вадасховішчы затрымалі раварыстаўУ Менску каля Камароўкі таксама затрымалі мясцовую жыхарку Алену Гаўрылаву. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.
Таксама 16 мая ў Менску на вуліцы Сердзіча затрымалі лекара-кардыёляга Вольгу Карнееву. Яе, як мяркуецца, даставілі ў Фрунзенскае РУУС.