Аб гэтым паведаміла сёньня брытанскае выданьне Financial Times.
За апошні тыдзень у Лёнданскі суд былі пададзеныя пазовы ад людзей, якія згадваюцца ў кнізе, напісанай былой карэпандэнткай Financial Times у Маскве і прысьвечанай прыходу да ўлады ў Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра пазоў, пададзены уладальнікам футбольнага клюбу «Чэлсі» Раманам Абрамавічам, паведамлялася раней.
Акрамя яго, пазовы падалі саўладальнік «Альфа-групп» Міхаіл Фрыдман, яго бізнэс-партнэр Пётр Авен і бізнэсовец Шалва Чыгірынскі. Асобны пазоў падала і кампанія «Роснефть», кіраваная Ігарам Сечыным. Паводле зьвестак FT, пазоўнікаў прадстаўляюць вядомыя лёнданскія юрыдычныя кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны: Пуцін выкарыстоўвае «стратэгію вар'ята». ВідэаУ заяве юрыстаў Абрамовіча, апублікаванай на сайце футбольнага клюбу «Чэлсі», паведамлялася, што «судовы пазоў зьвязаны з шэрагам ілжывых і паклёпніцкіх заяваў», зробленых у адносінах да расейскага бізнэсоўца ў кнізе «Людзі Пуціна», апублікаванай выдавецтвам HarperCollins. «У кнізе ілжыва сьцьвярджаецца, што наш кліент быў карумпаваны, а таксама ўтрымліваецца ілжывая інфармацыя аб куплі ім футбольнага клюбу «Чэлсі «і яго дзейнасьці. Такія сьцьвярджэньні абсалютна непрымальныя і ня маюць пад сабой ніякіх падставаў», — гаворыцца ў заяве.
Адно са сьцьвярджэньняў, якое зьмяшчаецца ў кнізе — пра тое, што Абрамовіч купіў футбольны клюб «Чэлсі» па асабістым указаньні Уладзіміра Пуціна для паляпшэньня іміджу Расеі ў Вялікай Брытаніі — раней ужо абвяргалася судом у Лёндане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады бясьпекі Расеі абвінаваціў Захад у «ачарненьні» Івана ГрознагаШто менавіта выклікала незадаволенасьць Фрыдмана, Авена, Чыгірынскага і «Роснефти», пакуль не вядома.
- Кніга «Людзі Пуціна: як КДБ захапіў Расею, а затым узяўся за Захад» выйшла ў Вялікай Брытаніі ў траўні 2020 году. Яе аўтар — Кэтрын Бэлтан пражыла ў Расеі 16 гадоў.
- Прадстаўнікі арганізацый, якія выступаюць у абарону свабоды друку, выказваюць занепакоенасьць у сувязі з тым, што брытанскія законы аб абароне ад паклёпу, на іх думку, недастаткова збалянсаваныя і арыентаваныя на абарону інтарэсаў пазоўнікаў.