Ён патлумачыў, што рашэньне было прынятае, нягледзячы на рызыку палітызацыі музычнага конкурсу, паколькі ўдзельнік ад Беларусі некалькі разоў прадстаўляў песьні, якія заклікаюць «не выказваць нязгоды».
Куран паведаміў, што ЭВС раіўся з экспэртамі наконт тэкстаў песень, якія прапанавала Белтэлерадыёкампанія, і яны прыйшлі да высновы, што песьня «Я навучу цябе» мела «схаваныя палітычныя падтэксты і сэнсы», у тым ліку радок «Я навучу цябе хадзіць па струначцы».
Тэкст другой прапанаванай песьні таксама палічылі празьмерна палітызаваным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатары «Эўравізіі-2021» адказалі на прапанову аб удзеле беларускіх артыстаў у якасьці гасьцей— Мы пракансультаваліся па-за нашай арганізацыяй, а таксама мелі свае ўласныя засьцярогі і вырашылі адхіліць іх або забараніць ім сёлета ўдзельнічаць, — патлумачыў Куран. — Ведаеце, гэта складана — правяраць песьні на прадмет палітычнага пасылу. Ён, на нашу думку, быў дастаткова зразумелым, асабліва з улікам таго, што адбываецца ў Беларусі... з моманту прэзыдэнцкіх выбараў летась.
Каран сказаў, што пазыцыя ЭВС у дачыненьні да Беларусі адпавядае мэтам Саюзу забясьпечыць бесстароннасьць грамадзкага вяшчаньня і яго місіі, якой арганізацыя надае ўсё большую ўвагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі вяшчальны саюз запатрабаваў ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэньняў наконт датычнасьці да катаваньняў- 11 сакавіка Эўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) заявіў, што песьня «Я навучу цябе», зь якой «Галасы ЗМеста» зьбіраліся ўдзельнічаць у «Эўравізіі», не адпавядае правілам конкурсу. Беларускаму боку прапанавалі зьмяніць песьню або даслаць новую кампазыцыю.
- Гурт «Галасы ЗМеста» паведаміў, што падрыхтаваў дзьве новыя песьні для «Эўравізіі». Аднак арганізатары конкурсу прыйшлі да высновы, што яны таксама парушаюць правілы.
- у 2015 годзе Армэнія зьмяніла назву песьні Do not Deny на Face the Shadow пасьля таго, як суседнія краіны, Азэрбайджан і Турэччына, заявілі, што ў тэксьце песьні гаворыцца пра генацыд армян.
- у 2009 годзе Грузію прасілі зьмяніць назву песьні We Do not Wanna Put In, бо ўгледзелі ў ёй сугучча з прозьвішчам расейскага прэзыдэнта. Але прадстаўнікі Грузіі адмовіліся мяняць тэкст і зусім не паехалі на конкурс.
- у 2007 годзе фінскія арганізатары «Эўравізіі» прыгразілі зьняць з конкурсу праз палітычны кантэкст песьню ізраільскага гурту Teapacks Push the button. У яе словах пра «вар’ятаў правіцеляў», якія «націснуць на кнопку», бачыўся намёк на ядзерную праграму Ірану.
- у 2007 годзе быў скандал вакол песьні Андрэя Данілкі (Веркі Сярдзючкі) Danzing. Расейскія гледачы абвінавацілі Данілку ў тым, што ў фінале конкурсу ён прасьпяваў фразу «Russia Goodbye» замест афіцыйнай вэрсіі «Lasha Tumbai».