17 красавіка на фэсьце «Артысты перамогі» выступіць Алег Хаменка

У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка.

У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка. Пачатак а 20-й гадзіне.

Сонцаварот — час калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласьць. У такія часы людзі ўзгадваюць самыя важныя вобразы і каштоўнасьці. Гэта дазваляе або аднавіць спадзяваньні, або падвесьці вынікі, — піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.

Фэст «Артысты перамогі»​ ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каста» патлумачыла зрыў канцэрту ў Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наташа Каралёва адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары». Хто яшчэ?