Латушка заклікаў Нарвэгію разарваць кантракт зь «Беларуськаліем», Макей пагражае грамадзянскай супольнасьці. Галоўнае за 11 красавіка

Акцыя пратэсту шахтараў у Салігорску 17 жніўня 2020 году

Найважнейшае за 11 красавіка.

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка зьвярнуўся да нарвэскіх уладаў, каб яны запатрабавалі ад кампаніі Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка заклікаў Нарвэгію разарваць кантракт зь «Беларуськаліем»

Мікалай Статкевіч у лісьце жонцы паведаміў, што яго будуць судзіць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Ігарам Лосікам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статкевіч паведаміў, што яго будуць судзіць з Лосікам і Ціханоўскім

Міністар замежных справаў Уладзімір Макей пагражае зьнікненьнем грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей: калі санкцыі будуць узмацняцца, грамадзянская супольнасьць перастане існаваць

Беларусы Санкт-Пецярбургу ўжо трэці раз наладзілі «гаражныя распродажы». Людзі прыносяць на «гаражсэйл» непатрэбныя кнігі, вопратку, біжутэрыю, якія добра раскупляюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы Санкт-Пецярбургу ладзяць «гаражсэйлы», каб аплочваць штрафы і адвакатаў

Новыя правілы агучваньня абвестак пачалі дзейнічаць з 1 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяпер абвесткі на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі павінны гучаць па-беларуску

Заснавальніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча зь вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну Ада Райчонак 10 красавіка адзначае сваё 84-годзьдзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомая гарамадзкая і культурная дзяячка Віцебшчыны Ада Райчонак у 84 гады адужала каранавірус

Артур Клінаў стаў ляўрэатам прэміі «Гліняны Вялес».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію «Гліняны Вялес» сёлета атрымаў Артур Клінаў за раман «Локісаў»