Новыя правілы агучваньня абвестак пачалі дзейнічаць з 1 красавіка, паведаміла «Палеская Вясна».
- На станцыях і прыпынках абвесткі будуць гучаць па-беларуску.
- На вакзалах — па-беларуску і па-расейску.
- А ў Менску і Берасьці — яшчэ і па-ангельску для цягнікоў, што ідуць за заходнюю мяжу.
Па-беларуску павінны быць і тэксты абʼяў пра бясьпеку на чыгунцы і забарону курыць.
Адна з старонак загаду
Пасажыры заўважылі, што ў цягніках міжрэгіянальных лініяў таксама пачалі рабіць абвесткі па-беларуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Глядзіце, у нас ёсьць такое!» Як беларуска з Амэрыкі зрабіла каталёг беларускага традыцыйнага адзеньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкага дапыталі ў Сьледчым камітэце з другой спробы, гэтым разам усё было па-беларуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова і дзяржаўная моўная палітыка: выглядаем як тыповая аўтаномія РФ