За суткі фільм-расьсьледаваньне «Залатое дно» паглядзелі 2 мільёны разоў

Герой фільму «Залатое дно» Аляксандар Лукашэнка

Дакумэнтальны фільм ад каманды Nexta пад назвай «Залатое дно» паглядзелі ўжо 2 мільёны разоў.

Дакумэнтальная стужка, прэм'ера якой адбылася а 18 гадзіне 8 сакавіка, па стане на 20.15 9 сакавіка на сэрвісе Youtube набрала звыш 2 мільёнаў праглядаў. Ужывую фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі 100 тысяч карыстальнікаў.

Стужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям'я. Аўтары дакумэнтальнага фільму-расьсьледаваньня «Залатое дно» абяцаюць, што будзе працяг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» — спроба разбурыць ідэйны падмурак, на якім грунтуецца дзяржава Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён шчыра лічыць, што нічога не парушыў». Пуціла і Карбалевіч пра фільм «Залатое дно»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іван Шыла: Уражаньне ад фільма Пуцілы — Лукашэнка скраў усю краіну