Затрыманая 26 лютага Ганна Асіпенка атрымала 15 сутак арышту за шпацыр пад Салігорскам.
Ганну Асіпенку затрымалі 28 лютага разам з шасьцю іншымі салігорскімі страйкамаўцамі — трыма мужчынамі і чатырма жанчынамі.
Пазьней трох жанчын адпусьцілі, мужчыны і Ганна Асіпенка засталіся затрыманымі. Паводле вызваленых, міліцыя іх жорстка біла, у тым ліку і па галаве. У салёне аўтобуса распылілі пярцовы газ. Асабліва бязьлітасна білі мужчын.
Страйкам паведаміў, што пасьля затрыманьняў дома ў схопленых прайшлі ператрусы бяз ордэраў і пастановаў пракурора.
Пра прысуд паведаміў тэлеграм-канал «Вясны».