Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана затрымалі ў Менску. Як паведамляе «Белсат», цяпер яны ў ізалятары на Акрэсьціна.
Сёньня ўдзень іхныя тэлефоны былі недасяжныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі журналістаў супрацоўнікі Савецкага РУУС Менску.
Дзьмітры Солтан, архіўнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога ніколі не было ў гісторыі Беларусі». Як закручвалі гайкі незалежнай журналістыкі. Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даносіць людзям праўду». Гісторыя журналісткі Дар’і Чульцовай, якую будуць судзіць за масавыя беспарадкі