Падзеі 18 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.
1919 — пачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, якая падсумавала вынікі Першай сусьветнай вайны і паспрыяла стварэньню новай сыстэмы міжнародных адносінаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1689 — Шарль Люі дэ Мантэск’ё, францускі правазнаўца і філёзаф.
1882 — Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха.
1882 — Ёсіф Лангбард, архітэктар. Лангбард — аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску і іншых.
1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.
1936 — Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хай сабе крыху і прыдурак, але ж не зусім дурны…» Цытаты зь няскончанай размовы з Васілём СёмухамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чаму памяць мая маўчала ўсе гэтыя дзесяцігодзьдзі». Цытаты зь няскончанай кнігі Васіля Сёмухі
У памяці
1936 — памёр Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі празаік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1907).
1984 — памёр Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.
2011 — памёр Віталь Тарас, беларускі журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода, сын пісьменьніка Валянціна Тараса.
Віталь Тарас