Ужо сёньня: дзень нараджэньня Эміліі Плятэр

Эмілія Плятэр, карціна Яна Багуміла Розэна

Падзеі 23 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1595 — складаньне Берасьцейскай уніі.

Прамова Пятра Скаргі, ідэоляга Берасьцейскай уніі, карціна Яна Матэйкі

1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II увяла на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу габрэйскай аселасьці».

1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп».

1953 — расстраляныя Лаўрэнці Бэрыя і іншыя кіраўнікі савецкіх спэцслужбаў сталінскай пары — Усевалад Мяркулаў, Амаяк Кабулаў, Сяргей Гаглідзэ, Павел Мешык, Уладзімір Дэканозаў, Леў Уладзімірскі.

1963 — Папа Рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства.

1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1786 — Вінцэнт Равінскі, аўтар паэмы «Энеіда навыварат», якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай. Разгадаў загадку аўтарства літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў.

У памяці

1831 — Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.

2001 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз.

Музэй ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага, вёска Вішнева