Ліст пра далучэньне да агульнанацыянальнага страйку падпісалі 12 чалавек: дзевяць актораў (усяго ў трупе больш за два дзесяткі чалавек) і тры супрацоўнікі тэатру. 27 кастрычніка у тэатры прайшоў сход.
«Мы напісалі ліст і перадалі яго дырэктару тэатра Васілю Мартецкаму. У лісьце зьмяшчалася інфармацыя, што мы далучаемся да агульнанацыянальнага страйку», — паведаміў актор тэатру Андрэй Бібікаў парталу Tut.by.
Паводле яго ліст падпісалі 12 чалавек: дзевяць актораў (усяго ў трупе больш за два дзесяткі чалавек) і тры супрацоўнікі тэатру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сышоў з пасады — і Лукашэнка сыдзе». Звольнілі рэжысэраў горадзенскага драмтэатру, якія пачалі страйкАкторы, якія падпісалі ліст, адмовіліся выйсьці на сцэну ў спэктаклі «Бонусны сэанс псыхааналізу», які павінен быў адбыцца сёньня, 27 кастрычніка.
«Мы не выйдзем на сцэну і заўтра, і пасьлязаўтра. Зараз мы ў падвешаным стане. Нам нічога не сказалі. Звольняць ці нас — невядома. Але, на жаль, усё да гэтага ідзе» — паведаміў Андрэй Бібікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ўсе сталі як сёстры», — Зелянкоўская і Шпакоўская пра ролік «Жыве Беларусь!», страйк і беларускі тэатар у КіевеНовы драматычны тэатар Менску вядзе сваю гісторыю ад тэатра-студыі «Дзе-Я?», які ўзьнік у 1987 годзе. Ён набыў статус дзяржаўнага гарадзкога тэатру сталіцы ў 1992 годзе.
Гэта адзіны дзяржаўны калектыў, які працуе не ў цэнтры Менску, а ў адным з раёнаў — на вуліцы Лізы Чайкінай недалёка ад мэтро «Аўтазаводзкая».