У Менску затрымалі кіраўніка «Альтэрнатывы» Алега Корбана

Алег Корбан, архіўнае фота

Праваахоўнікі забралі з дому кіраўніка грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алега Корбана. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга.

«У нашай кватэры правялі ператрус, канфіскавалі ўсю тэхніку, мабільныя тэлефоны, таксама і мой, бо і я праходжу па нейкай справе — якой, невядома. Забралі бел-чырвона-белы сьцяг ды іншыя рэчы», — напісала жонка Алега Корбана.

Па яе словах, муж пайшоў выгульваць сабак, а вярнуўся ў суправаджэньні дзясятка невядомых у балаклавах і двух панятых. Пасьля гэтага яго павезьлі ў невядомым кірунку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масавыя затрыманьні ў Барысаве, у Лідзе сілавікі ўжылі газ