Гомельскую мастачку Марыю Тульжанкову 15 кастрычніка пакаралі 15-дзённым арыштам за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 22 кастрычніка ад яе сяброў стала вядома, што супраць Марыі распачалі крымінальную справу аб «масавых беспарадках».
Стала вядома, што сёньня з мастачкай, якая цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня, праводзяць сьледчыя дзеяньні. Для гэтага ў ізалятар выклікалі адваката.
Пакуль невядома, якія менавіта дзеяньні мастачкі падпалі пад крымінальны артыкул.
Апошнія гады Марыя Тульжанкова вучылася ва Ўроцлаве (Польшча). Выкладчыкі і студэнты польскай ВНУ выказвалі пратэст супраць 15-дзённага арышту былой студэнткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд арыштаваў гомельскую мастачку, якая выйшла на пратэст з плякатам «Сашу больш не наліваць»