Падзеі 10 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.
1794 — у баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у расейскі палон Тадэвуш Касьцюшка.
Помнік Касьцюшку ў Мурачоўшчыне
1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.
2006 — пачала працаваць сацыяльная сетка ВКонтакте.
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.
1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1861 — Фрыт'ёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1922.
Фрытьёф Нансэн
1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.
1940 — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.
Кастусь Тарасаў
1943 — Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.
1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
Леанід Дранько-Майсюк
1984 — Павал Дураў, расейскі праграміст, стваральнік мэсэнджэру Telegram.
Павал Дураў
У памяці
1739 — Дамінік Рудніцкі, беларускі і польскі пісьменьнік
1783 — Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока
1833 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар
1938 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца
1963 — Эдыт Піяф, француская сьпявачка
Эдыт Піяф