«У веку 92 гадоў ад хваробы, выкліканай каранавірусам, памёр вядомы гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызваленчага руху, мэмуарыст, грамадзкі дзеяч і пэдагог Барыс Самуілавіч Клейн», — паведаміў у Facebook Аляксандар Фядута.
«Абарвалася яшчэ адна нітачка, якая зьвязвала нас з Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком. Сышоў трэці з „гарадзенскага трохкутніка“ 1968 году. Чалавек, які здолеў не скарыцца сыстэме, адстаяць сваю годнасьць і прафэсійную рэпутацыю», — напісаў Фядута.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Барыса Клейна цкавалі разам з Быкавым і Карпюком
У 2009 годзе выйшла кніга ўспамінаў Барыса Клейна «Недосказанное. Имена».
У пасланьні на прэзэнтацыі Барыс Клейн тлумачыў такую назву кнігі.
«Чаму недавыказанае? Таму што савецкая ўлада, пазбавіўшы мяне навуковай ступені і званьня, забараніла выступаць публічна, друкавацца, мне нельга было шукаць працу па сваёй ахвоце, пераяжджаць з Горадні ў іншае месца, вольна сустракацца зь людзьмі. Так, і гэта — таксама.
Памятаю, як увосень 1971 году да мяне на вуліцы насупраць унівэрмагу падышоў Васіль Быкаў. Змрочным быў ягоны твар. Ён перадаў мне навіну прыкладна такімі словамі:
„Ведаеш, Барыс, мяне выклікалі ў КДБ і сказалі, каб я да цябе больш не падыходзіў, інакш яны зладзяць групавую справу, а па ёй і тэрміны будуць большымі“».
З 1992 году Барыс Клейн жыў у ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КГБ схіляў сяброў Васіля Быкава да стукацтва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быкаў угаворваў яго стаць вар’ятам. 10 фактаў пра пісьменьніка Аляксея Карпюка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У беларускага іншадумства быў свой шлях». На Захадзе выйшла кніга пра нязгодных у Беларусі