Падзеі 1 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамелах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.
1817 — У Віленскім унівэрсытэце заснавалі тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.
Тамаш Зан, ідэоляг філяматаў
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.
Мао Цзэдун абвяшчае пра стварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі
1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу
2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі
У гэты дзень нарадзіліся
1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 году
1881 — Міхаіл Станюта, беларускі мастак
1888 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў
Аўтапартрэт Язэпа Драздовіча
1937 — Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар
1952 — Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе
У памяці
1940 — Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады і Таварыства Беларускай Школы. Загінуў у савецкім канцлягеры
2009 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст
Альгерд Невяроўскі
2018 — Шарль Азнавур, францускі сьпявак