Берасьцейскі абласны кіраўнік БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі ня выйшаў на волю ў прызначаны час.
1 верасьня яго меліся вызваліць пасьля 5 дзён адміністрацыйнага арышту, аднак сваякам паведамілі, што на палітыка склалі яшчэ адзін пратакол. За што канкрэтна — не ўдакладнілі.
Ігара Маслоўскага затрымалі 27 жніўня і даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваленьня сваіх партыйцаў і ўсіх незаконна затрыманыхРаней кіраўніцтва БСДП запатрабавала спыніць перасьлед сябраў партыі і выпусьціць усіх затрыманых. За апошні час міліцэйскі гвалт і арышты зазналі блізу двух дзясяткаў актывістаў Грамады.