Салігорскага праваабаронцу Леаніда Мархотку асудзілі на 10 содняў адміністрацыйнага арышту.
26 жніўня ён ўжо быў пакараны. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Затым склалі пратакол за нібыта парушэньне парадку правядзеньня мітынгу (арт. 23.34 ч. 1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Суд прысудзіў 675 рублёў штрафу.
Праз два дні яго зноў судзілі і пакаралі 10-дзённым адміністрацыйным арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Салігорску затрымалі праваабаронцу Леаніда МархоткуЛеанід Мархотка, выпускнік Салігорскага горна-хімічнага тэхнікуму, стаяў ля вытокаў незалежнага прафсаюзу гарнякоў Беларусі. Быў адным з арганізатараў пешага маршу шахтароў на Менск у сакавіку 1992-га.
Цяпер займаецца праваабарончай дзейнасьцю, супрацоўнічае зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам.