«Белпошта» сарвала дастаўку новага нумару «Народнай волі» ў кіёскі і падпісчыкам

Надрукаваны ў Ресеі наклад газэты «Народная воля»

Праз адмову надрукаваць нумар у дзяржаўным «Беларускім доме друку» рэдакцыя газэты «Народная Воля» вымушаная была зрабіць гэта ў Расеі.

Напярэдадні прывезены ў Беларусь наклад аддалі ў экспэдыцыю на «Белпошту», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Чакалася, што раніцай 26 жніўня выданьне зьявіцца ў кіёсках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзяржаўнай друкарні чарговым разам «зламалася абсталяваньне». Ня выйшла «БелГазета»

«Белпошта» тлумачыць гэта тым, што рэдакцыя «запозна здала нумар, таму газэта не дайшла да адрасатаў па яе віне».

«Цяпер вырашаем пытаньне, каб даставіць газэту ў тэрмін. Мы настойваем на тым, каб нумар адправілі падпісчыкам, бо яны за гэта заплацілі. Ня мы стварылі такую сытуацыю, а ўлада і «Беларускі дом друку», — сказала Марына Коктыш, намесьніца рэдактара «Народнай Волі».

Па яе словах, рэдакцыя будзе выстаўляць юрыдычныя прэтэнзіі да «Белпошты».