Аляксандар Лукашэнка 20 траўня ўзнагародзіў мэдалём Францыска Скарыны першага намесьніка генэральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіла Гусмана.
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Гусман атрымаў узнагароду за асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй, умацаваньне супрацы дзьвюх краін у інфармацыйнай сфэры.
Мяркуецца, што ўзнагароджаньне мэдалём адбудзецца падчас асабістай сустрэчы Лукашэнкі і Гусмана, дата не называецца.
Міхаіл Гусман больш 20 гадоў займае пасаду першага намесьніка генэральнага дырэктара ТАСС. Мае перакладчыцкую арганізацыю. Сваю мэдыя-карʼеру Гусман пачынаў кіраўніком прэс-цэнтру Камітэту моладзевых арганізацый СССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За што Валянціна Мацьвіенка атрымала ордэн Скарыны?