Лідэрка ўкраінскай партыі «Бацькаўшчына» і былая прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка атрымала амаль 150 000 000 грыўняў (прыблізна $5,6 млн) кампэнсацыі за «шкоду, прычыненую палітычнымі рэпрэсіямі 2011–2014 гадоў, атрыманую ў ЗША на стадыі дасудовага ўрэгуляваньня».
Адпаведнае паведамленьне пра істотныя зьмены ў маёмаснай сытуацыі апублікавана ў Адзіным дзяржаўным рэестры дэклярацый.
Згодна з дакумэнтам, 24 красавіка народная дэпутатка атрымала 148 345 441 грыўняў ад кампаніі Reid, Collins, Tsai LLP, зарэгістраванай у штаце Тэхас у ЗША.
Радыё Свабода спрабуе атрымаць камэнтар ад прадстаўнікоў Юліі Цімашэнкі.
У 2011–2014 гадах, у часы прэзыдэнцтва Віктара Януковіча, Цімашэнку асудзілі ва Ўкраіне ў справе аб перавышэньні ўлады пры заключэньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Краіны Захаду і міжнародныя інстытуты крытыкавалі судовы перасьлед Юліі Цімашэнкі.