Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў атачэньні былога мэра.
Паводле крыніцы агенцтва, у часе сьмерці Лужкоў знаходзіўся не ў Расеі.
Лужкова тагачасны прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў адправіў у адстаўку ў верасьні 2010 году з фармулёўкай «страта даверу» пасьля 18 гадоў на пасадзе маскоўскага гораданачальніка. Такім чынам тады афіцыйны Менск пазбавіўся аднаго з самых моцных сваіх лабістаў у Расеі — значны таваразварот Беларусі і Масквы трымаўся перадусім за кошт цёплых асабістых стасункаў Лужкова і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лужкоў: Эканоміка Расеі ў крытычным стане, урад ня можа даць гэтаму радыУдава Юрыя Лужкова, Алена Батурына, — адна з найбагацейшых жанчын сьвету. Адмыслоўцы лічаць, што менавіта бізнэс-актыўнасьць Батурынай у свой час прысьпешыла адстаўку маскоўскага гораданачальніка. У віну Лужкову ставілі непрыкрытае лабіяваньне інтарэсаў жонкі, чыя фірма «Интеко» мела значныя прэфэрэнцыі і атрымлівае самыя выгадныя замовы. Карыстаючыся асаблівым стаўленьнем беларускіх уладаў, Батурына займала і прывабныя кавалкі рынку ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беразоўскі: Лукашэнку раглядалі на прэзыдэнта Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Г.Папоў: Лужкоў – найлепшы з расейскіх бюракратаў