Дадзеныя нацыянальнага экзыт-полу, які праводзіўся падчас украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў, паказалі істотныя адрозьненьні ў электаральных паводзінах рэгіёнаў Украіны.
Уся Ўкраіна |
Захад |
Цэнтар |
Поўдзень |
Усход | |
Уладзімір Зяленскі | 31 | 22 | 29 | 42 | 31 |
Пятро Парашэнка | 18 | 26 | 19 | 11 | 9 |
Юлія Цімашэнка | 14 | 18 | 17 | 10 | 7 |
Юры Бойка | 10 | 2 | 6 | 15 | 27 |
Сувязь паміж палітычнымі перавагамі відавочная, але раней яна была значна больш выразнай.
Напрыклад, падчас апошняга туру галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у 2004 годзе Віктара Юшчанку падтрымалі на Захадзе Ўкраіны 71% выбарнікаў, на Ўсходзе — 9%. Вынікі галасаваньня за Віктара Януковіча былі люстэркава адваротнымі: на Захадзе — 8%, на Ўсходзе — 70%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі ці Парашэнка? Які прэзыдэнт Украіны больш выгадны БеларусіТады геаграфічны падзел практычна супадаў з палітычным і геапалітычным: праэўрапейскі Захад супраць прарасейскага Ўсходу. Цяпер падобны кантраст ёсьць толькі на галасаваньні за выразна прарасейскага кандыдата Юрыя Бойку: за яго на Захадзе прагаласавала ў 10 разоў менш выбаршчыкаў, чым на Ўсходзе. Суадносіны амаль такія ж, як у пары Юшчанка-Януковіч 15 гадоў таму.
У іншых кандыдатаў кантраст паміж галасаваньнем за іх у розных рэгіёнах значна меншы — розьніца ў паўтара-два разы. Гэта сьведчыць пра тое, што вастрыня геапалітычнага супрацьстаяньня зьменшылася. А таксама пра тое, што Ўладзімір Зяленскі здолеў пазыцыянаваць сябе ня толькі як кандыдата Ўсходу і Поўдня. На Захадзе ён апярэдзіў Юлію Цімашэнку і толькі крыху саступіў Пятру Парашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяз жартаў. 10 прычын, чаму Зяленскі апярэдзіў Парашэнку на ўкраінскіх выбарахКантраст не азначае, што Зялянскі — прарасейскі палітык. Але на падставе гэтага кантрасту можна меркаваць, што ў выпадку ягонай перамогі, палітыка Зяленскага адносна Расеі будзе прынамсі больш гнуткай, чым палітыка Парашэнкі.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.