Памяць Маккейна ўшаноўваюць і ў Віетнаме

Джон Маккейн (у цэнтры) ў аэрапорце Ханою пасьля вызваленьня з палону, 14 сакавіка 1973

Людзі прыходзяць з кветкамі да амэрыканскага пасольства ў Ханоі і да мэмарыялу, усталяванага на месцы, дзе ў кастрычніку 1967 году падчас Віетнамскай вайны Джон Маккейн прызямліўся з парашутам, катапультаваўшыся з самалёта, і быў узяты ў палон.

Ён быў палоне пяць гадоў і ўтрымліваўся ў сумна вядомай турме, якая атрымала назву «Ханой Гілтан».

Сэнатар Джон Маккейн і іншы вэтэран вайны ва Віетнаме, сэнатар Джон Керы, адыгралі важную ролю ў нармалізацыі адносін паміж Вашынгтонам і Ханоем.

Маккейн памёр ад раку мозгу ў суботу ў сваім родным штаце Арызона, які ён больш за 30 гадоў прадстаўляў у амэрыканскім Сэнаце.