У Полацку вайсковец скончыў жыцьцё самагубствам

Ілюстрацыйнае фота. Вайсковая частка ў Печах, Барысаў

У адной з вайсковых частак Полацкага гарнізону 22 чэрвеня скончыў жыцьцё самагубствам вайсковец прапаршчык, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.

«Для высьвятленьня прычын таго, што адбылося, на месцы здарэньня працуюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, Сьледчага камітэту і пракуратуры», — адзначылі ў прэс-службе.

Вайсковае ведамства выказвае спачуваньні родным і блізкім загінулага.

6 фактаў гвалту і загадкавых сьмерцяў у беларускім войску

Як паміраюць у беларускім войску. Толькі ў Барысаве сёлета зафіксавалі чатыры сьмерці

Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ, нягледзячы на закрытасьць тэмы. Аднак апошнім часам найчасьцей пра сьмерці ў войску згадваюць у сувялі з гвалтам і дзедаўшчынай.

Гвалт у войску

Пасьля сьмерці салдата Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка 2017 году ў вайсковай частцы ў Печах, якая атрымала шырокі рэзананс у грамадзтве, іншыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. (Паводле афіцыйнай вэрсіі, Коржыч быў даведзены да самагубства, але маці салдата ня згодная з высновамі сьледзтва і лічыць, што яе сына забілі).

Пасьля гэтага здарэньня стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдат, сталі паўторна пераглядаць вынікі сьледзтва па некалькіх дзясятках ужо закрытых крымінальных спраў, заведзеных пасьля выпадкаў суіцыдаў і траўмаваньня салдат тэрміновай службы.

«Матэрыялы справы паказалі толькі пасьля ліста Лукашэнку». Як расьсьледуюць сьмерці ў войску

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў войску. Адбыўся шэраг судоў за дзедаўшчыну, не зьвязаных са сьмерцю Аляксандра Коржыча.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча

Сілавікі перад Лукашэнкам прызналі, што не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць дзедаўшчыну