Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Афіша
Таварыства беларускай школы запрашае 30 траўня на прэзэнтацыю сваіх новых выданьняў:
- Лявон Баршчэўскі. «Словы і вобразы»;
- Алесь Лозка. «Беларускі фальклор»;
- Павал Церашковіч. «Глябальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасьці».
Мадэратар сустрэчы — рэжысэр-кінадакумэнталіст, заснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас.
Уладзімер Колас
Менск, Беларускі прэс-клюб (вул. Веры Харужай, 3, пакой 601).
Пачатак а 18-й гадзіне.
Дата дня
30 траўня 2014 году памёр Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.
Таксама ў гэты дзень
1814 — Напалеон быў сасланы на востраў Эльба.
1999 — адбылася цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.
У гэты дзень нарадзіліся
1927 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст.
Вітаўт Кіпель, здымак 2015 году
З 1944 году Вітаўт Кіпель жыве ў эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый.
У памяці
1416 — памёр Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.
1431 — спаленая на вогнішчы Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая.
1778 — памёр Вальтэр, францускі філёзаф.
1960 — памёр Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.