Самы папулярны пацалунак на Дзень Волі. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Самы папулярны пацалунак на Дзень Волі

Фатаздымак з Дня Волі, які за адзін дзень набраў больш за 7 тысяч падабаек на Instagram.

Аляксандар Жук і Іна Абмётка трапілі 25 сакавіка ў камэры апэратараў падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру. «У момант, калі пацалаваліся: пацалаваліся і пацалаваліся, ну сфоткалі і сфоткалі», — Аляксандар кажа, што яны нават не ўяўлялі, наколькі папулярным стане іх фатаздымак. Ужо потым ім сталі званіць і расказваць сябры, што пабачылі іх у розных пабліках у сацыяльных сетках.

У Instagram Радыё Свабоды літаральна за адзін дзень фатаздымак набраў больш за 7 тысяч лайкаў, і пара атрымала падарунак ад Радыё Свабода.