Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у кастрычніку зь дзяржаўным візытам наведае Армэнію. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам.
«У гэтым складаным рэгіёне Францыя заўсёды будзе побач з вамі і дапаможа рухацца наперад», — заявіў па выніках сустрэчы Эманюэль Макрон.
У кастрычніку 2018 года года ў Ерэване адбудзецца саміт Франкафоніі, а таксама ўрачыстасьці з нагоды 2800-годзьдзя армянскай сталіцы.