Цырымонія ўручэньня шостай Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 31 кастрычніка 2017 году, у 19:00 у памяшканьні культурнай прасторы ОК16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.
Сайт прэміі паведамляе, што спэцыяльнымі гасьцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатар танца Skyline. Уваход на цырымонтю вольны.
На перамогу прэтэндуюць 7 кніг:
Зьміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»;
Валер Гапееў «Ноч цмока»;
Адам Глобус «Зваротная пэрспэктыва»;
Андрусь Горват «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік»;
Сяргей Календа «Падарожжа на край ложка»;
Людміла Рублеўская «Дагератып»;
Аляксей Талстоў «Апоўначы на сіялімскім мосьце».
Галоўны прыз складзе 5000 эўра.
У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройця ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.