Журналістка расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» і выданьня «Новая Газета» Юлія Латыніна знаходзіцца на Кіпры разам з сямʼёй. У інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время» яна распавяла, што асьцерагаецца перасьледу ў Расеі пасьля таго, як невядомыя падпалілі яе аўтамабіль. Журналістка заявіла, што не можа больш «рызыкаваць жыцьцём бацькоў».
Your browser doesn’t support HTML5
Журналістка Латыніна расказала, чаму зьехала з Расеі
Латыніна адзначыла, што спадзяецца вярнуцца дадому, але не ведае, калі. Журналістка працягне працу на радыёстанцыі «Эхо Москвы» і ў «Новай газете». Яна таксама сказала, што не зьбіраецца падаваць заяву ў паліцыю на падпальшчыкаў машыны.
Пра тое, што Латыніна зʼехала з Расеі, стала вядома 9 верасьня. У ліпені журналістка распавяла пра напад на яе дом. Тады пацярпелі восем чалавек, сярод якіх былі чацьвёра людзей сталага веку і двое дзяцей.