8 верасьня ў Менску на Траецкай набярэжнай адкрыюць скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа».
Галоўны інжынэр «Менскай спадчыны» Міхаіл Жых распавёў сайту minsknews.by, што памятны знак будзе ў выглядзе кола ў традыцыйным беларускім стылі, з элемэнтамі арнамэнту.
Памятны знак прысьвячаецца беларусам, якія жывуць за межамі радзімы — у Канадзе, ЗША, Германіі, Польшчы, Расеі і іншых краінах.
«Ён мусіць паказаць, што мы, беларусы, адзіныя, нават калі не жывём у адной краіне, а раскіданыя па ўсім сьвеце,»- сказаў Міхаіл Жых.