27 чэрвеня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбуры будзе абмеркаваная справаздача спэцдакладчыка па Беларусі Андрэа Рыгоні.
Абмеркаваньне пачнецца ў другой палове дня, яно пазначана заключным пунктам праграмы, якая заканчваецца а 20.30 па часе Страсбуру.
Папярэдні тэкст дакладу даступны па спасылцы.
Таксама за дэбатамі можна будзе назіраць у анлайн-рэжыме на расейскай мове па спасылцы.