У Пінску працягваюцца суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», што праходзілі ў горадзе ў сакавіку.
Першым сёньня судзілі праваабаронцу і сябра руху «За свабоду» Алеся Рамановіча. На праваабаронцу было складзена адразу ж два пратаколы: за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а таксама непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Алесь Рамановіч
Алесь Рамановіч заявіў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, але гэты зварот судзьдзя адхіліў. На суд Алесь прыбыў адразу ж з рэчамі, паколькі чакае, што ў дачыненьні да яго будзе вынесена пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.
Алесь Рамановіч з рэчамі, што могуць спатрэбіцца на сутках арышту
Цягам дня ў Пінску адбудзецца разгляд трох адміністрацыйных спраў над удзельнікамі мітынгаў.