18-гадовая сьпявачка Адэля Вольская прэзэнтавала на Tuzin.fm тры кампазыцыі свайго аўтарства.
«Я даўно ўжо пісала песьні, для сябе і не зьбіралася выкладаць іх у інтэрнэт. Але нядаўна вырашыла, што павінна падзяліцца сваім сьветапоглядам зь людзьмі. Таму паступова запісваюся».
Неўзабаве ў Адэлі выйдзе першы альбом.
Дачка Лявона і Ганны Вольскіх прадставіла ўласны музычны праект. Аўдыё
Адэля Вольская. Фота з сайту Tuzin.fm