Супрацоўнікі Магілёўскага гарвыканкаму прыйшлі на сьвята нацыянальных культур у вышыванках. У вышытай сарочцы аглядаў нацыянальныя падворкі і старшыня гарадзкой выканаўчай улады Ўладзімер Цумараў. Чыноўнік колькі год запар на дзень гораду наведваецца на пешаходную вуліцу Ленінскую ўбраным па-беларуску.
«Як я стаў старшынём гарвыканкаму, то заўжды прыходжу ў вышыванцы зь беларускім нацыянальным арнамэнтам, бо на Ленінскай у гэты дзень прадстаўленыя культуры ўсіх нацыянальнасьцяў, якія пражываюць у горадзе. Для мяне дзень Рэспублікі, дзень гораду сапраўды родныя сьвяты, таму і іду на іх апранутым у сарочку, вышытую нацыянальнымі элемэнтамі», — адказаў Уладзімер Цумараў на пытаньне, чаму ён трымаецца традыцыі апранаць вышыванку.
Дэпутаты гарсавету таксама ў вышыванках
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму выхадзец зь Бялыніцкага раёну. Ці даводзілася яму бачыць, як рабіліся вышыванкі?
«Так, з маленства, — адказаў Уладзімер Цумараў. — У мяне бабулі вышывалі ўручную ручнікі. Таксама адзежу вышывалі. Таму мне зь дзяцінства вышыванкі знаёмыя. І цяпер прыемна іх надзяваць».
На пешаходнай вуліцы на дзень Магілёва
Чыноўнікі, якія суправаджалі Цумарава, таксама былі ў сарочках-вышыванках, падпяразаных вытканымі беларускім арнамэнтам паяскамі.
Сёлета прадстаўнікі нацыянальных дыяспараў частавалі супрацоўнікаў гарвыканкаму і гасьцей з гарадоў-пабрацімаў у адмыслова зробленых хатках. У папярэднія гады накрытыя нацыянальнымі стравамі сталы былі навідавоку.
Перад кіраўніцтвам гораду «скакалі», размахваючы шашкамі пад савецкую песьню «Едут по Берлину наши казаки» танцоры, апранутыя, як казакі ў Другую ўсясьветную вайну
Акрамя традыцыйнага сьвята нацыянальных культур адбылося ў абласным цэнтры і шэсьце па цэнтральнай вуліцы Першамайскай.
На сьвята можна было набыць і беларускія сувэніры магілёўскіх майстроў. Адзін з сувэніраў