Працягваецца другі тур фотаконкурсу «Незалежнасьць — гэта» да юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Тут можна азнаёміцца з удзельнікамі дзясятага туру.
Пару тыдняў таму Свабода ўганаравала пераможцаў першага туру каштоўнымі прызамі — пляншэтамі iPad:
- Ігар Мацьвееў — за публікацыю другога фотатыдня — рэпартажны партрэт Барыса Хамайды, віцебскага дэмакратычнага актывіста, нязьменнага распаўсюдніка незалежнага слова ў цэнтры роднага горада;
- Андрэй Лянкевіч — за мастацкія, вобразна-публіцыстычныя запамінальныя здымкі шостага фотатыдня;
- Міхал Капычка — за сэрыі фотаздымкаў чацьвертага і шостага фотатыдняў, у якіх аўтар выразнымі сродкамі фатаграфіі дасьледуе права чалавека на жыцьцё і сацыяльную абарону.
Да трох прызоў дадаўся і чацьверты, таксама пляншэт I-Pad, за так званы архіўны напрамак — аўтарскую гістарычную фатахроніку. Гэты адмысловы заахвочвальны прыз атрымае Ігар Кірын (пяты, шосты і сёмы фотатыдні).
Пераможцы І туру фотаконкурсу
Your browser doesn’t support HTML5
Пераможцы першага туру фотаконкурсу «Незалежнасьць — гэта...»
Удзельнічаць у фотаконкурсе можа кодны. Вось умовы:
Умовы конкурсу
Беларускай незалежнасьці ў жніўні споўніцца 25 год. Незалежнасьць — гэта?.. Прапануйце свой фотаадказ! Прысылайце свае здымкі, новыя і архіўныя, пра розныя бакі жыцьця ў незалежнай Беларусі на працягу апошняй чвэрці стагодзьдзя, пра герояў і антыгерояў, здабыткі, страты і надзеі на адрас svabodaphoto@gmail.com
Два туры
Вынікі першага былі падведзеныя 20 траўня, у дзень нараджэньня Радыё Свабода (чатыры пераможцы атрымалі прызы — пляншэты iPad). Конкурс завершыцца 25 жніўня, у дзень, калі 25 год таму Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце стала Канстытуцыйным законам (яшчэ тры прызы).
Галоўны прыз — паездка ў Прагу.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, аматары і прафэсіяналы, зь Беларусі і замежжа.
Умовы
Адным разам дасылайце ня больш за 5 працаў, не часьцей як раз на тыдзень. Падпісвайце: што, дзе, калі, чаму — тлумачальны тэкст залічваецца ў плюс. Пасылаючы фота на адрас svabodaphoto@gmail.com, вы даяце Радыё Свабода права на бязвыплатнае выкарыстаньне гэтых фатаздымкаў.
Тэхнічныя патрабаваньні
Фармат файлу: JPG, dpi 72
Шырыня па вялікім боку кадру: ня менш за 1600 піксэляў
Памер фота: ня больш за 2 мб.
Назва файла павінна быць напісаная лацінскімі літарамі і ўтрымліваць прозьвішча аўтара і парадкавы нумар.
Будзем удзячныя, калі на выпадак далейшага скарыстаньня (выстава, плякат, фатакніга, інш.) вы захаваеце арыгінал.
Журы
Пошту будзе праглядаць вядоўца-рэдактар Валер Дранчук. У журы для фінальнага вызначэньня пераможцаў запрошаныя экспэрты і супрацоўнікі Радыё Свабода ў Менску і Празе.
Валер Дранчук. Нарадзіўся ў 1951 на Стаўпеччыне. Скончыў журфак БДУ. Экспэрт, аўтар Свабоды. Заснавальнік і выдавец незалежнай прыродалюбнай газэты «Белавеская пушча» (1995–2008). Ляўрэат прэміяў імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтар, 2001) і Генры Форда (1999) за ініцыятывы і публікацыі дзеля абароны беларускай прыроды.