У Армэніі гэтымі днямі ўзгадваюць пра армянскі генацыд, які пачаўся з забойства больш за 200 прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі 24 красавіка 1915 года. Сярож замежных гасьцей Армэнію наведвае галівудзкі актор Джордж Клуні.
У групе афіцыйнай дэлегацыі у тым ліку разам зь Сержам Саргсянам, прэзыдэнтам Армэніі, Клуні наведаў мэмарыял «Цыцэрнакабэрд». Разьмешчаны ў Ерэване, ён прысьвечаны генацыду, які праводзіла Асманская імпэрыя датычна да армянаў у 1915 годзе, калі загінула да 1,5 мільёна чалавек.
Сучасная Турцыя, пераемніца Асманскай імперыі, катэгарычна абвяргае абвінавачваньне ў генацыдзе. Клуні ж вядомы тым, што выступае за прызнаньне генацыду.
Афіцыйная нагода для візыту Клуні ў Армэнію — прадстаўленьне прэміі Aurora Prize for Awakening Humanity. Пераможцу, што атрымае прэмію ў $ 100,000 даляраў, Клуні абвесьціць у нядзелю ўвечары.