У Маскве ў шэсьці ў памяць пра Барыса Нямцова, год таму забітага ў цэнтры расейскай сталіцы, удзельнічала больш за 14 тысяч чалавек. Аб гэтым паведамляецца ў Твітэры мабільнага лічыльніка MobCounter2015.
Удзельнікі маршу прайшлі ад Страснога бульвара да праспэкта Сахарава. Затым перамясьціліся на Вялікі Маскварэцкі мост, дзе быў застрэлены апазыцыйны палітык.
Your browser doesn’t support HTML5
Марш памяці Барыса Нямцова ў Маскве
У Новасібірску, нягледзячы на забарону ўладаў, прайшлі некалькі асобных памятных акцый. У Томску больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у пікеце.
У Варонежы невядомыя закідалі удзельнікаў мітынгу памяці Нямцова зялёнкай, яйкамі і мукой.
Памятныя акцыі прайшлі у Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне і многіх іншых расейскіх гарадах.
Сустаршыня партыі ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў забіты позна увечары 27 лютага 2015 году.