Беларускія фрыстайлісты па выніках заключнага шостага этапу (апошні — сёмы — у гішпанскай С’ера-Нэвадзе быў адменены праз анамальна цёплае надвор’е) здабылі дзьве ўзнагароды.
У мужчынскай частцы спаборніцтваў срэбны мэдаль атрымаў Максім Гусьцік (на першай пазыцыі амэрыканец Крыстафэр Ліліс), сярод жанчын бронзу заваявала Аляксандра Раманоўская (золата гэтаксама ў амэрыканкі Эшлі Колдуэл). Крыўдныя чацьвёрыя месцы — таксама у беларусаў: «драўляныя мэдалі» у калекцыях Станіслава Гладчанкі і Ганны Гуськовай.
Дзякуючы высокаму месцу на хатнім этапе, Максім Гусьцік пад завесу сэзону істотна палепшыў пэрсанальны рэйтынг і скочыў адразу на другую прыступку ў агульным заліку, дазволіўшы сябе апярэдзіць толькі ўкраінцу Аляксандру Абраменку. Прадстаўніцы жаночай зборнай ад прызавой тройкі засталіся далёка.
vvvvvvvvvvvvvv
Мэдалі і стужкі да іх зроблены ў беларускім нацыянальным стылі
Беларуска Аляксандра Раманоўская заняла 3-е месца
Беларус Максім Гусцік - срэбны прызёр
Дэйвід Морыс, Аўстралія
Мінамі Таканоні, Японія
Эдуард Броник, Беларусь
Дзьмітры Дашчынскі
Пераможца сярод жанчын амэрыканка Эшлі Колдуэл